Некаторыя даследчыкі лічуць, што і сама назва Крэва пайшла ад слова «крывічы». Аднак, яна магла ўтварыцца і ад імя вярхоўнага літоўскага паганскага светара Крэва-Крэвейтэ, і ад літоўскага слова «КРІЕВІ», што абазначае «дрыгва, балота». Улічваючы, што ў старажытнасці гэтыя землі насялялі балцкія плямёны, то, хутчэй за ўсё, і назва паселішча мае балцкае паходжанне.

Адна з нямецкіх хронік XIII стагоддзя паведамляе аб тым, што Крэва было цэнтрам Нальшанскай зямлі. Нальшаны (або Нальшчаны) – гэта гістарычная вобласць, якая ляжала на паўночным захадзе Беларусі ў басейне ракі Заходняя Бярэзіна. Насельнікамі Нальшанаў былі  балгы і славяне. Верагодна, да гэтых, а магчыма, і да больш ранніх часоў, адносіцца і Крэўскае гарадзішча.

Нітка маршрута: Крэўскае гарадзішча - Крэўскі касцёл - Царква Святога Аляксандра Неўскага - Юрава гараКрэўскі замак - Нямецкія бліндажы часоў Першай сусветнай вайны - Народны гісторыка- краязнаўчы музей ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа»            

поделиться в: